Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Міжнарадны дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2022 в 15:00
243 просмотра

З 15.02.-22.02.2022  у мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі  і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнараднаму дню роднай мовы.   Удзельнікамі сталі навучэнцы і педагагічныя работнікі школы.

15.02.2022г. вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Век жыві – век вучыся”. Мерапрыемтва садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

16.02.2022г. з мэтай абуджэння патрыятычных пачуццяў, павагі да класікаў беларускай літаратуры, любові да роднага слова прайшла літаратурная гасцёўня  “Светлы след будзе вечна жывым”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-х і 9-х класаў. Навучэнцы паглыбілі свае веды па творчасці М.Багдановіча, развівалі навыкі групавой дзейнасці, публічнага выступлення.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

У гэты дзень 5-я класы ўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Таямніцы роднага слова”. Навучэнцы з цікавасцю адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, фразеалагізмы.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

18.02.2022 з мэтай папулярызацыі  і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў школе прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. 

Вучні 6-х класаў былі запрошаны на мерапрыемства “Вандроўка па краіне Ведаў”. Дзякуючы мерапрыемству дзеці папоўнілі і ўзбагацілі свае веды не толькі па беларускай мове і літаратуры, але і па культуры.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

21.02.2022г. з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў вучняў быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант. Удзел у напісанні тэксту прынялі настаўнікі і навучэнцы школы.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

22.02.2022г. Сярод 10-х і 11-х класаў была праведзена дыскусія “Кажуць, мова мая аджывае…”, дзе вучні выказвалі свае адносіны да мовы, разважалі пра яе  сучасны стан.

ФОТООТЧЕТ>>>>>>>

Усё гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню маўленчай культуры вучняў, павагі да роднага слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.