“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Школьная бібліятэка запрашае ў літаратурнае падарожжа па старонках жыцця і творчасці Максіма Багдановіча
“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Школьная бібліятэка запрашае ў літаратурнае падарожжа па старонках жыцця і творчасці Максіма Багдановіча
Напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння рамантычнага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста Максіма Багдановіча ў школьнай бібліятэцы было арганізавана літаратурнае падарожжа «Нязгаснаю зоркай ты у небе Радзімы навекі». Гучалі надзвычай лірычныя вершы М. Багдановіча аб прыродзе і каханні, многія з якіх былі пакладзены на музыку. Хлопчыкі і дзяучынкі праслухалі гарадскі раманс «Зорка Венера». Вучні 9-х класаў паказалі добрыя веды ў віктарыне па старонках жыцця і творчасці М.Багдановіча. Зацікаўленасць выклікала выстава, прысвечаная выдатнаму класіку беларускай літаратуры.
«Ён не толькі наш настаўнік, але і нібыта святло сэрца нашага, улюбёны сын, з нараджэннем якога мы пачалі новае жыццё, які зрабіў нас мудрэйшымі і дабрэйшымі, адкрыў нам вочы на нас саміх, прымусіў па заслугах ганарыцца сабой»,- пісаў Караткевіч
Паглядзі на неба. Там заўсёды свеціць паэтычная зорка Максіма Багдановіча.