“Я – тэатрал!”: Вынікі конкурсу рэцэнзій на спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Конкурс рэцэнзій “Я – тэатрал!”, што праходзіў з 1 студзеня да 30 лістапада 2020 г., быў абвешчаны рэдакцыяй “Роднага слова” ў межах спецыяльнага праекта часопіса, прымеркавана да стагоддзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У конкурсе ўзялі ўдзел навучэнцы ІХ–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Стагоддзе Купалаўскага тэатра стала цудоўнай нагодай не толькі звярнуцца да яго гісторыі і творчай спадчыны, але і паказаць усю каштоўнасць для беларускай культуры гэтай прафесійнай сцэны як асяродка захавання і выхавання нацыянальных традыцый. Апошняе выдатна прадэманстравалі ўдзельнікі конкурсу рэцэнзій “Я – тэатрал!”. Журы вылучыла чатыры найлепшыя працы, іх аўтары і сталі пераможцамі конкурсу:
Анастасія Барцэвіч – ХІ класа ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Гродна” (кіраўнік – Вольга Анатольеўна Карась, настаўнік беларуская мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі). Рэцэнзія на спектакль “Вечар” паводле А. Дударава