Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

О нашей школе в NG-PRESS.BY

Дата: 4 сентября 2020 в 08:51, Обновлено 11 января 2021 в 13:40
497 просмотров

Доўгачаканы дзень

Для 189 першаклашак, якія ўпершыню пераступілі парог сярэдняй школы № 37 Гродна і ўпершыню пачулі свой школьны званок, 1 верасня было самым доўгачаканым святам. Вядома, чакалі гэтага дня і ўсе школьнікі.

На традыцыйную ўрачыстую лінейку сабраліся прыбраныя вучні і вучаніцы з яркімі букетамі кветак, настаўнікі і бацькі. З гасцінным і цёплым прывітаннем да прысутных звярнуўся дырэктар школы Аляксандр Рымша. Ён павіншаваў дзяцей з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў поспехаў у вучобе. З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі настаўнікам, вучням і іх бацькам выступіла таксама намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Максімчык.

Асаблівы настрой мерапрыемству надавалі Маркіза Ведаў, Мышаня – сімвал года, і вясёлыя роставыя лялькі – героі мультфільма “Чароўная кніга МНС”, якія прыйшлі павіншаваць першакласнікаў.

Пасля ўрачыстай лінейкі навучэнцы разышліся па сваіх кабінетах, дзе класныя кіраўнікі правялі для іх першы ўрок па тэме “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”.

Няхай новы навучальны год стане для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!

Вольга ЧАРАПАНАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №
 37 Гродна

Ссылка на статью: https://ng-press.by/2020/09/03/dougachakany-dzen/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.