Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Князёўна з трыма імёнамі

Дата: 9 ноября 2021 в 08:13
433 просмотра

Князёўна з трыма імёнамі
Слоўнік
Князь – кіраўнік княства.
Князёўна  - незамужняя дачка князя.
Крэпасць – умацаваны пункт з узбраеннем і прыпасамі, прызначаны для кругавой абароны і доўгай барацьбы ва ўмовах асады.
Манах (манахіня) – чалавек, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Бога.  
Пакутнік – чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты (вялікія фізічныя або душэўныя мукі, мучэнні).
Хрысціянства – вера ў Ісуса Хрыста.
 
Гістарычныя асобы

Рагвалод
Рагвалод быў самастойным уладаром Полацкага княства і лічыўся адным з магутнейшых уладароў ва Усходняй Еўропе. Рагвалод быў мужны і разумны кіраўнік. Пры ім Полацкае княства ў 10 ст. стала адным з самых моцных сярод славянскіх княстваў, а Полацк – адным са знакамітых гарадоў таго часу.
Ізяслаў
 
      Ізяслаў – старэйшы сын Рагнеды, ад імя якога пайшла горада Ізяслаўль (Заслаўе). Пасля смерці маці працягнуў княжыцкую дынастыю свайго дзеда Рагвалода. Ён перасяліўся адтуль у Полацк.  У летапісах пісалі пра Ізяслава, што гэта быў першы з князёў, які ўмеў чытаць і любіў кнігі. 
 
Рагнеда
      Калі князёўне споўнілася 14 гадоў, да яе пасваталіся два князі - Яраполк і Уладзімір, якія хацелі парадніцца з полацкім князем. Рагнеда выбрала Яраполка. Уладзімір угневаўся  і напаў з войскам на Полацк. Горад быў спалены, князь Рагвалод і браты Рагнеды загінулі. Саму Рагнеду Уладзімір забраў з сабой у Ноўгарад і прымусіў стаць жонкай.  Князёўна хацела адпомсціць за гэта Уладзіміру і імкнулася яго забіць. Пасля яе няўдалай спробы князь адправіў Рагнеду з Кіева пад Мінск са старэйшым сынам Ізяславам, які ўступіўся за маці
    Князёўна з трыма імёнамі
1.    Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода
2.    Гарыслава – жонка вялікага князя Уладзіміра
      3.   Анастасія - манахіня
Рагнеда (Гарыслава) - маці
1.    Сын Ізяслаў (полацкі князь)
2.    Сын Мсціслаў (чарнігаўскі князь)
3.    Сын Усевалад
4.    Сын Яраслаў Мудры (наўгародскі і кіеўскі князь, заснавальнік роду Яраслававічаў)
5.    Дачка Прадслава
6.    Дачка Мсціслава
7.    Дачка Праміслава     
<iframe src="https://learningapps.org/watch?app=6244462" style="border:0px;width:100%;height:500px" allowfullscreen="true" webkitallowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true"></iframe> <iframe src="https://learningapps.org/watch?app=6244695" style="border:0px;width:100%;height:500px" allowfullscreen="true" webkitallowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true"></iframe> <iframe src="https://learningapps.org/watch?app=6249252" style="border:0px;width:100%;height:500px" allowfullscreen="true" webkitallowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.