Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Сын Рагнеды - Яраслаў Мудры

Дата: 17 ноября 2021 в 08:06, Обновлено 25 ноября 2021 в 08:25
1 102 просмотра

Слоўнік
Закон - абавязковыя правілы паводзін, вызначаныя дзяржавай.
Кіеўская Русь - старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян. 
Печанегі - саюз качавых стэпавых плямёнаў, якія рабілі набегі на Кіеўскую Русь.
Сабор - галоўная царква горада.
8 фактаў пра Яраслава Мудрага
Сын Рагнеды, празваны Мудрым за свой розум;
Пры княжанні Яраслава Мудрага  ў 11 стагоддзі Кіеўская Русь дасягнула вяршыні славы і велічы;
Пасля смерці бацькі княжыў у Кіеве, Ноўгарадзе;
Напісаў першы агульны для ўсіх закон "Русская праўда";
Па яго загадзе ў Кіеве пабудаваны сабор у імя святой Сафіі - Сафійскі сабор (11 ст) у гонар перамогі войска Яраслава ў 1036 г. над печанегамі, якія напалі на Кіеў; а таксама заснаваны Кіева-Пячэрскі манастыр;
Лічыў, што аб'ядноўваць дзяржаву  трэба не толькі зброяй, але і верай ў Хрыста;
Загадзя падзяліў Кіеўскую Русь паміж сынамі, загадаў ім кіраваць разумна, не сварыцца паміж сабою;
Ведаў замежныя мовы, любіў чытаць. У яго вялікай бібліятэцы былі кніжкі на славянскай, грэчаскай і іншых мовах.


Тэкст для дадатковага чытання
Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры

Сын полацкай князёўны Рагнеды Яраслаў Мудры стаў адным з самых знакамітых князёў, якія валодалі Кіевам. Ён упершыню сярод усходніх славян увёў у сваёй дзяржаве пісаныя законы. Яны былі сабраны у кнізе, якая атрымала назву «Руская праўда».

Пазней законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па гэтых законах у старажытнай Кіеўскай дзяржаве вяршылі суд на працягу некалькіх стагоддзяў. На іх аснове заключаліся палітычныя дагаворы, перамір’і i саюзы.

За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае — гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.

Яраслаў Мудры клапацiўся i пра адукацыю. Ён сам умеў чытаць i пiсаць, што ў тыя часы было вялiкай рэдкасцю. Пры iм у Кiеве пачалi перапісваць кнiгi. Ён стварыў i першае вучылішча, у якiм трыста юнакоў сталi пiсьменнымi. Адкрыў першую ў Кiеве бiблiятэку, якая размяшчалася  ў царкве.

Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны храм Святой Сафіі, якi сваiм багаццем i прыгажосцю супернічаў з цэрквамi Царграда-Канстанцiнопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кiеў каменнымі сценамi са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялi i першы манастыр — Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава манаxi жылi ў пячорах, якiя капалi пад узгоркамi. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскi манастыр, у iм жылi многiя вялiкiя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлiгii ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.

Пасля смерцi Яраслава паxавалi ў Сафiйскай царкве, у мармуровай труне, якая існуе да сённяшняга дня.

Яраслаў Мудры княжыў у Кіеве, але ж быў ён сынам полацкай князёўны Рагнеды, унукам полацкага князя Рагвалода! I мы павінны ганарыцца тым, што якраз сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кiеўскую дзяржаву, даць ёй пісаныя законы. Ганарыцца тым, што, дзякуючы намаганням менавiта ўнука Рагвалода, старажытная Кiеўская дзяржава набыла тую моц i славу, якія далi ёй магчымасць стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзiмай сучасных беларусаў, украiнцаў i расiян (паводле У. Бутрамеева)

<iframe allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" src="https://learningapps.org/watch?app=6247399" style="border:0px;width:100%;height:500px" webkitallowfullscreen="true"></iframe><iframe allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" src="https://learningapps.org/watch?app=6247354" style="border:0px;width:100%;height:500px" webkitallowfullscreen="true"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.