Чаму яго так празвалі ў народзе?
Сафійскі сабор
Князь Усяслаў загадаў узвесці ў Полацку Сафійскі сабор. Яго збудавалі ў гонар Святой Сафіі. У перакладзе з грэчаскай мовы гэтае імя азначае «мудрасць».
Велічны храм на стромкім беразе Дзвіны будавалі ўсёй грамадой. Гэта быў першы каменны храм у Полацку, а магчыма, i ва ўсёй Беларусі!. Ён меў сем купалаў з пазалочанымі крыжамі. Знадворку храмы тады не атынкоўвалі i не бялілі, таму сцены сабора былі не белыя, як сёння, а паласатыя: пласты цэглы i камянёў чаргаваліся з пластамі будаўнічай рошчыны (цэментнага раствору).
Следам за будаўнікамі ў сабор прыйшлі мастакі. Яны размалявалі сцены казачна багатымі колерамі: смарагдава-зялёным, залацістым, чырвоным... З гэтых малюнкаў, што называюцца фрэскамі, глядзелі святыя ва ўрачыстым адзенні.
Падлогу майстры выклалі з рознакаляровых плітак, i яна была падобная на дзівосны дыван. Праз высокія вузкія вокны лілося сонечнае святло, а са столі галоўнага купала пазіраў з фрэскі сам Ісус Хрыстос.
У Сафійскім саборы не толькі маліліся Богу. Палачане прымалі там замежных паслоў, абвяшчалі вайну i падпісвалі мір, захоўвалі бібліятэку, якую пачаў збіраць яшчэ князь Ізяслаў. Вучоныя манахі старанна выводзілі тут радкі Полацкага летапісу. Пад сценамі сабора гараджане збіраліся на свае агульныя сходы, што называліся вечам.
Ворагі Беларусі не раз хацелі разбурыць Сафійскі сабор. Некалькі разоў яго давялося перабудоўваць. I сёння ён зусім не такі, як пры князю Усяславе. Палачане з любоўю называюць Сафійскі сабор проста Сафіяй або Сафійкай (паводле У. Арлова)
Дзе ў нашай краіне быў пабудаваны Сафійскі сабор?
Чаму ён атрымаў такую назву?
Старажытныя майстры Полацкай дзяржавы
Вучоныя-арxеолагi падлiчылi, што ў Полацім княстве жыло больш за сто майстроў розных спецыяльнасцей.
Ганчары рабілі з глiны мiскi, талеркi, збаны, кубкi i iншы посуд. Ткачы ткалi з iльняныx i ваўняных нiтак тканiны. Краўцы шылi адзенне, а шаўцы — абутак. Абутак быў тады скураны. Жаночыя i дзiцячыя чаравiчкi вышывалi каляровымi ніткамі. Гарбары выраблялi скуры. Ладзейнiкi будавалi тагачасныя караблi — ладдзi i стругi. Жарнасекi высякалi з цвёрдага каменю жорны, а з мяккага — вастрыльныя брускi, абразкі ды крыжыкi.
Касцярэзы выразалi з косці грабянi, гузiкi i шахматныя фiгуркi, бо старажытныя беларусы надта любілі гэтую гульню. Бондары майстравалi бочкi, дзежкi i цэбры. У кузнях працавалi кавалі. Славiлiся майстэрствам ювелiры. Яны забяспечвалi жанчын i дзяўчат рознымi ўпрыгажэннямi — пярсцёнкамi, бранзалетамi, каралямi.
Сярод усіх майстроў князь i дружыннікі асаблiва паважалi збройнiкаў. Яны выкоўвалi незаменныя на вайне сякеры i мячы, прычым такiя вострыя, што iмi можна было галіцца. У баi ваяра абараняла ад варожага ўдару кальчуга. Яе рабілі з маленькіх жалезных кольцаў. Толькі на адну кальчугу ix патрабавалася ажно 60 тысяч.
Ішла слава пра полацкix майстроў-лучнікаў. На блiзкай адлегласцi ад стралы з жалезным гартаваным наканечнiкам не ратавалi нi шчыты, нi кальчуга. Нават праляцеўшы сотню крокаў, такая страла лёгка прабiвала дубовую дошку таўшчынёю з палец. Лук даставаў крокаў на 300—350. З iм не толькi ваявалі, але i смела xадзiлi паляваць на буйнога звера, а па дарозе часам маглі зрэзаць стралою гусь, качку або чаплю (паводле У. Арлова).
Што новага вы даведаліся пра старажытных белларускіх майстроў?
Чым славіліся полацкія лучнікі?
Пра дасягненні якіх рамёстваў сведчыць старажытная зброя?