Классный час «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу»
Ураджэнец старажытнага Полацка, выдатны філосаф, асветнік, гуманіст, пісьменнік, вучоны эпохі Адраджэння Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як "бацька" ўсходнееўрапейскага кнігавыдання: менавіта ён у 1517 годзе ўпершыню выдаў Біблію на старабеларускай мове для "людзей паспалітых да добрага навучання".
16 верасня у школьнай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс «Францыск Скарына: беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу». Вучні 8 «Г» класса пазнаёміліся з жыццём і кніжнай спадчынай Францыска Скарыны, выдавецкую дзейнасць Францыск Скарына пачаў у Празе, дзе заснаваў друкарню, а ўжо ў 1517 годзе апублікаваў "Псалтыр", які стаў першым выданнем у гісторыі нацыянальнага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Усяго ж на працягу двух гадоў у пражскай друкарні ўбачылі свет 23 кнігі Бібліі. У пачатку 1520-х гадоў Францыск Скарына пераехаў у Вільню і адкрыў першую друкарню на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта тут выйшла "Малая падарожная кніжка", дапоўненая акравершамі і календаром сонечных і месячных зацьменняў, і "Апостал", які расказвае аб дзеяннях і пасланнях бліжэйшых вучняў Хрыста.
Вучням цікава было даведацца, што у краіне заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн і медаль Францыска Скарыны, якія ўручаюцца за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, поспехі на ніве нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння… Сёння спадчына Францыска Скарыны налічвае 520 кніг, многія з якіх знаходзяцца ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі…
"Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы",-пісаў Францыск Скарына. Дзякуючы асветніку і першадрукару Францыску Скарыну беларускае нацыянальнае кнігавыданне ўзбагаціла не толькі еўрапейскую, але і агульнасусветную культуру.