Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Тэст па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет" у 4 класе на тэму "Пад сценамі старажытных замкаў"

Дата: 21 декабря 2021 в 09:56, Обновлено 21 декабря 2021 в 10:26
564 просмотра

Слоўнік

Байніцы – адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню.

Брама – шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю замка.

Вежа – высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

Замак – умацаванае жыллё князя. Крэпасць – умацаваны пункт з пастаяным войскам, узбраеннем і прыпасамі, прызначаны для абароны.

Палац – вялікі, раскошны, багаты будынак.

Радзівілы – старажытны род князёў.

Раней нашу краіну называлі краінай замкаў: у Беларусі налічвалася 116 замкаў, а сёння захаваўся 21.

Навагрудскі замак

Наваградскі замак восенню.JPG Замак у Навагрудку (Гродзенская вобласць) найбольш старажытны на беларускай зямлі. Замак закладзены на месцы гарадзішча ў 11 стагоддзі на высокім узгорку (Замкавай гары), абкружаным ровам шырынёй 30 м і глыбінёй 4 м. Першапачаткова (да сярэдзіны 13 ст.) замак быў пабудаваны з дрэва. драўляныя сцены рознай канструкцыі шмат разоў гарэлі, а затым узнаўляўся. У 16 ст. Навагрудскі замак меў 7 каменных вежаў і лічыўся адным з самых магутных. Да нашых часоў захаваліся толькі рэшткі адной з вежаў.

Лідскі замак

Лідскі замак – абарончы фарпост на шляху крыжакаў – быў пабудаваны ў 14 ст.. Ён узнік у тыя трывожныя часы, калі націск крыжакоў на беларускія і літоўскія землі дасягнуў найбольшай моцы. Каб спыніць крыжацкую навалу, князь Гедымін у 1323 г. загадаў будаваць у Лідзе каменны замак, які меў 2 вежы. Будавалі яго каля 5 гадоў. Зараз гэты замак адноўлены і прымае турыстаў.

Крэўскі замак

 У 30-я гады 14 ст. у Крэве быў пабудаваны Крэўскі замак. Сваім планаваннем гэты цікавы помнік ваеннай архітэктуры нагадвае Лідскі замак, у якім таксама 2 вежы. Пра іх нават кажуць, што гэта замкі-блізняты. Да нашых часоў захаваліся толькі рэшткі гэтага замка.

Нясвіжскі замак

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс Нясвіжскі палацавы замкавы комплекс знаходзіцца ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці і з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам архітэктуры. Будаваўся ён у некалькі этапаў. Каменны замак пачалі будаваць на месцы драўлянага ў 1583 г. па загадзе беларускага магната Радзівіла. На першым этапе будаўніцтва вёў італьянскі архітэктар Ян Марыя Бернардоні. Замак знаходзіўся недалёка ад горада, на ўзвышшы. Трапіць сюды можна было толькі праз драўляны мост. Замак быў умацаваны валам вышынёй да 20 метраў. Насупраць брамы знаходзіўся трохпавярховы палац. Нясвіжскі замак быў рэзідэнцыяй Радзівілаў і некалькі стагоддзяў з’яўляўся адным з самых буйных культурных цэнтраў. Тут ладзіді балі, захоўвалі бібліятэку, калекцыі карцін і зброі. Сёння палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны і чакае сваіх наведвальнікаў.

Мірскі замак

Мірскі замак 29 лістапада 2000 г. быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Замак у мястэчку Мір Гродзенскай вобласці быў пабудаваны прыкладна ў 16 ст. на правым беразе рачулкі Міранкі. План замка нагадвае крышачку перакошаны чатырохкутнік. У кожным куце ўзвышаецца велічная вежа. Пятая вежа-брама мела пад’ёмны мост і каваную рашотку, якая хутка магла спыніць раптоўны напад. Замак быў добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы былі разлічаны на стральбу з цяжкіх гармат. Нягледзячы на шматлікія разбурэнні (асабліва замак пацярпеў падчас вайны 1812 г.) Мірскі замак дайшоў да нашых дзён, адноўлены і зараз прымае турыстаў. Відэафільм "Пад сценамі старажытных замкаў"<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="360" src="https://www.youtube.com/embed/WLHnGuKzyyI" title="YouTube video player" width="640"></iframe>

<iframe allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" src="https://learningapps.org/watch?app=9160563" style="border:0px;width:100%;height:500px" webkitallowfullscreen="true"></iframe> Злучы назву старажытных замкаў з іх апісаннем<iframe allowfullscreen="true" mozallowfullscreen="true" src="https://learningapps.org/watch?v=pejgzaa0k20" style="border:0px;width:100%;height:500px" webkitallowfullscreen="true"></iframe> Выканай тэст на адзнаку.<iframe frameborder="0" height="3033" marginheight="0" marginwidth="0" src="https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdPkga8FAjDB2-3Ow7L8twquqA6IQmiDsmga9chUlkrg0gQ7g/viewform?embedded=true" width="640">Загрузка…</iframe>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.